Віктар Лукашэнка, які зьяўляецца памочнікам кіраўніка краіны па нацыянальнай бясьпецы, будзе выконваць абавязкі першага віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Гэтую пасаду ён зойме замест Андрэя Асташэвіча, які склаў паўнамоцтвы.
Адпаведнае рашэньне было прынятае сёньня на пасяджэньні Выканкама НАК, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Старшынём НАК зьяўляецца сам Аляксандар Лукашэнка.
Кандыдатура Віктара Лукашэнкі была прапанаваная ў ходзе пасяджэньня выканкама і адзінагалосна падтрыманая. Ён будзе сумяшчаць дадзеную дзейнасьць са сваёй працай на пасадзе памочніка Аляксандра Лукашэнкі.
Віктар Лукашэнка ў першую чаргу замацаваны пытаньнямі міжнароднага супрацоўніцтва і падрыхтоўкай да II Эўрапейскіх гульняў.