Паводле папярэдніх дадзеных, Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі набірае на выбарах у Эдускунту (аднапалатны парлямэнт) каля 19% галасоў. Выбары адбыліся 14 красавіка.
Паводле папярэдніх вынікаў галасаваньня пасьля падліку амаль паловы выбарчых бюлетэняў, Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі набірае каля 19% галасоў. Другое месца займае кансэрватыўная Нацыянальная кааліцыйная партыя з 17%. Лібэральная партыя «Фінляндзкі цэнтар» на чале з в.а. прэм’ер-міністра і правыя папулісты з «Сапраўдных фінаў» — прыкладна па 15%.
У пачатку сакавіка ўрад сышоў у адстаўку ў сувязі з паваленым праектам маштабных рэформаў сацыяльнай сфэры і аховы здароўя. Прэзыдэнт Фінляндыі даручыў кабінэту міністраў працягнуць выкананьне абавязкаў да абраньня новага парлямэнту. Важнымі тэмамі перадвыбарчай барацьбы акрамя рэформаў зьяўляліся адносіны з Расеяй і барацьба са зьменай клімату.