Мясцовасьць Камскія паляны зьявілася на карце краіны ў пачатку 80-х гадоў. Камсамольцы-добраахвотнікі, будаўнікі і інжынэры прыяжджалі cюда з усёй краіны, каб пабудаваць Татарскую атамную электрастанцыю.
Разам з АЭС хутка вырасьлі два мікрараёны, у якіх сёньня жыве каля 15 тысяч чалавек. Будаўнікі атрымлівалі кватэры, выхоўвалі дзяцей і марылі пра сьветлую будучыню. Тады на будаўніцтве чатырох рэактараў кіпела сапраўднае жыцьцё. Усё было амаль гатова, запуск вось-вось павінен быў адбыцца. Аднак аварыя на Чарнобыльскай АЭС і перабудова ў краіне зьмянілі хаду гісторыі Камскіх палянаў. Гатовую на 99% атамную станцыю закансэрвавалі, а мясцовыя жыхары страцілі працу.
Каб пракарміцца, мясцовыя жыхары пачалі разьбіраць АЭС па шрубках.