Дзярждума Расеі прыняла ў другім чытаньні закон аб аўтаномным інтэрнэце. Афіцыйна законапраект прызначаны для «забесьпячэньня ўстойлівай працы расейскага сэгмэнту інтэрнэту ў выпадку адключэньня ад глябальнай інфраструктуры сусьветнага павуціньня».
У тлумачальнай запісцы да законапраекту гаворыцца, што ён падрыхтаваны «з улікам агрэсіўнага характару прынятай у верасьні 2018 году стратэгіі нацыянальнай кібэрбясьпекі ЗША».
На выкананьне законапраекту закладзена каля 30 млрд рублёў. Гэтыя сродкі ўключаныя ў дадатковае фінансаваньне фэдэральнага праекту «Інфармацыйная бясьпека»нацыянальнай праграмы «Лічбавая эканоміка».
У законапраекце прапануецца наступнае:
- Стварэньне магчымасьці для мінімізацыі перадачы за мяжу дадзеных, якімі абменьваюцца паміж сабой расейскія карыстальнікі.
- Апэратары сувязі абавязаныя пры ўзьнікненьні пагрозы забясьпечыць магчымасьць цэнтралізаванага кіраваньня трафікам.
- Магчымасьць устаноўкі на сетках сувязі тэхнічных сродкаў, якія вызначаюць крыніцу трафіку, з дапамогай якіх можна будзе абмежаваць доступ да рэсурсаў з забароненай інфармацыяй.
- Стварэньне інфраструктуры, якая дазваляе забясьпечыць працаздольнасьць расейскіх інтэрнэт-рэсурсаў у выпадку немагчымасьці падлучэньня расейскіх апэратараў сувязі да замежных каранёвых сэрвэрам.
- Правядзеньне рэгулярных вучэньняў органаў улады, апэратараў сувязі і ўладальнікаў тэхналягічных сетак па выяўленьні пагроз і адпрацоўцы захадаў для аднаўленьня працаздольнасьці расейскага сэгмэнта сеціва.