Адстаўка Захаранкі: парушэньне Канстытуцыі і прызначэньне чалавека з КДБ

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

12 кастрычніка 1995 г. прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады міністра ўнутраных спраў генэрал-маёра Юрыя Захаранку. Гэты ўказ супярэчыў Канстытуцыі, паколькі прызначаць і вызваляць з пасады міністра мог толькі Вярхоўны Савет.


Сярод тэмаў:

  • Міністар унутраных спраў Юры Захаранка выказаў незадаволенасьць прызначэньнем сваім намесьнікам супрацоўніка КДБ і іншымі кадравымі рашэньнямі Лукашэнкі ў сыстэме МУС
  • 12 кастрычніка 1995 Лукашэнка падпісаў указ аб звальненьні Юрыя Захаранкі з пасады міністра ўнутраных спраў; раніцай супрацоўнікі апарату прэзыдэнта заблякавалі кабінэт міністра МУС.
  • Станіслаў Шушкевіч: «Прэзыдэнт, па Канстытуцыі, ня меў права звальняць міністра МУС і прызначаць новага, паколькі гэта — прэрагатыва Вярхоўнага Савета»
  • Старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч: «Гэта парушэньне Канстытуцыі, гэтак жа незаконна быў зьняты з пасады генэральны пракурор Шаладонаў»
  • Дэпутат Апазыцыі БНФ Валянцін Голубеў: «Лукашэнка пазбаўляецца ад тых, хто прыхільны сувэрэнітэту Беларусі і можа супрацьстаяць ягонаму імкненьню прадаць на ўсходзе Незалежнасьць».
  • Прэм’ер -міністар Міхаіл Чыгір заявіў, што будзе выконваць не рашэньні Канстытуцыйнага Суду, а ўказы прэзыдэнта.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.