Падчас акцыі каля офіса кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Уладзімера Зяленскага ў Кіеве адбылося сутыкненьне. Невядомыя вырвалі некалькі плякатаў ва ўдзельнікаў акцыі «Выйдзі слуга народа да народа».
Паміж удзельнікамі акцыі і маладымі мужчынамі, якія вырывалі плякат, адбылася бойка. У паліцыі паведамілі, што двух чалавек затрымалі за спробу правакацыі.
Некалькі сотняў чалавек сабраліся 9 красавіка каля офіса кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў Кіеве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад штабам Зяленскага ў Кіеве сабраліся сотні людзей. ФОТАРаней апанэнты Зяленскага заявілі ў сацсетках, што патрабуюць ад кандыдата здаць у незалежнай лябараторыі аналізы, каб пацвердзіць адсутнасьць наркатычнай залежнасьці. Актывісты заяўляюць, што не давяраюць вынікам аналізаў, якія Зяленскі здаў на мінулым тыдні ў прыватнай лябараторыі. Яны лічаць, што саўладальнік той лябараторыі зьяўляецца паплечнікам кандыдата ў прэзыдэнты.