Зь менскага офіса «Белсату» забралі кампутары

Your browser doesn’t support HTML5

У адным зь менскіх офісаў «Белсату» Сьледчы камітэт правёў ператрус. Забралі сыстэмныя блёкі кампутараў, тры ноўтбукі і ўсе носьбіты інфармацыі. Сьледчы камітэт даў Свабодзе камэнтар, што гэтыя дзеяньні зьвязаныя з крымінальнай справай аб «паклёпе» з боку «Белсату».