У судзе Менскага раёну 8 красавіка адбыўся адміністратыўны працэс над абаронцам Курапатаў, сустаршынём Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам. Яго асудзілі на 15 сутак арышту з улікам адбытых да суду трох сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніну Багінскую з другой спробы асудзілі за «перашкоды будаўнікам» у Курапатах. Яна трымала галадоўку зь пятніцыПавал Севярынец знаходзіцца пад арыштам з 5 красавіка — яго затрымалі, калі ён спрабаваў весьці стрым з Курапатаў, дзе на месцы зьнесеных крыжоў пачалі ставіць плот.
На Паўла Севярынца склалі два пратаколы. Першы за тое, што нібыта 5 красавіка перашкаджаў будаўнікам у Курапатах, крычаў, хапаў іх за рукі, не рэагаваў на заўвагі. Другі пратакол — што не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыянта Ўдодава «прасьледаваць у службовы аўтамабіль».
Абодва пратаколы Севярынец не прызнаў і назваў хлусьнёй заявы «палкоўніка Ўдодава, які рвецца ў генэралы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП затрымаў Паўла Севярынца за спробу стрыму з Курапатаў. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніну Багінскую і Паўла Севярынца зноў затрымалі ў КурапатахУ пачатку працэсу ён сказаў, што не давярае суду і заявіў адвод судзьдзі. Той не выходзячы на перыпынак адхіліў хадайніцтва. Таксама судзьдзя адмовіў у хадайніцтве аб вядзеньні справы па-беларуску, спаслаўся на існаваньне дзьвюх дзяржаўных моваў.
Cупраць Севярынца сьведчылі два амапаўцы. Яны заявілі, што Севярынец перашкаджаў працы будаўнікоў і адмовіўся ісьці ў міліцэйскі аўтамабіль, калі яго затрымалі.
Папярэдні прысуд Севярынцу вынесьлі 1 сакавіка — за заклік да акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы 26 лютага яго пакаралі 7 суткамі арышту. Напярэдадні працэсу актывіст адбыў 3 дні ў ізялятары без суду, як і гэтым разам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыжы, плот і малітвы. Сьцісла пра падзеі ў Курапатах