Суд Менскага раёну накіраваў на дапрацоўку пратакол на актывістку Ніну Багінскую — яе вызвалілі. Як стала вядома на судзе, у ізалятары часовага ўтрыманьня Багінская абвясьціла галадоўку і трымае яе з затрыманьня 5 красавіка.
Абноўлена, 17:50: Пратакол дапрацавалі, Ніну Багінскую пакаралі штрафам на 1275 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніну Багінскую судзілі за Курапаты двойчы за адзін дзень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго і на што асудзілі за Курапаты 8 красавікаПрацэс пачаўся па абедзе 8 красавіка ў судзе Менскага раёну. 72-гадовую актывістку абвінавачвалі у тым, што яна нібыта перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, калі там зносілі крыжы і на іх месцы ставілі агароджу. Гэта вызначалі як «дробнае хуліганства» (арт.17.1 КаАП РБ). Таксама Багінскую вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ). Пратакол вярнулі ў РУУС «для выпраўленьня недахопаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах затрымалі Ніну Багінскую. Хацела «прысароміць будаўнікоў», якія зносяць крыжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніну Багінскую і Паўла Севярынца зноў затрымалі ў КурапатахНіна Багінская адмовілася падняцца, калі зьявіўся судзьдзя.
«Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд», — заявіла яна.
Судзьдзя дазволіў Багінскай удзельнічаць у працэсе седзячы. Яна адмовілася даваць паказаньні.
«Не лічу гэты суд справядлівым, — дадала Багінская. — Я Канстытуцыі не парушаю».
Яна адвярнулася ад судзьдзі, сказаўшы, што ня хоча слухаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыжы, плот і малітвы. Сьцісла пра падзеі ў Курапатах