Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША вядзе расьсьледаваньне супраць украінскага алігарха Ігара Каламойскага у сувязі з магчымымі фінансавымі злачынствамі, паведамляе выданьне The Daily Beast са спасылкай на тры крыніцы.
Сьледчыя расьсьледуюць магчымыя фінансавыя злачынствы, у прыватнасьці адмываньне сродкаў, піша выданьне. Паводле крыніц Daily Beast, расьсьледаваньне шырокамаштабнае і працягваецца даволі даўно.
Пры гэтым Каламойскаму не выстаўлялі абвінавачваньняў, а адвакат, яго які прадстаўляе, заявіў, што той адмаўляе віну.
«Спадар Каламойскі катэгарычна адмаўляе, што ён адмываў нейкія сродкі ў ЗША, кропка. Ён — бізнэсовец. Ягоны банк захапіў ўрад, сьцьвярджаючы, што банк знаходзіўся на мяжы краху. Выявілася, што гэтая інфармацыя памылковая», — сказаў адвакат, які прадстаўляе інтарэсы Каламойскага, Майк Саліван.
Як гаворыцца ў артыкуле, алігарх цяпер жыве ў Тэль-Авіве (Ізраіль), і гэта можа ўскладніць працэс яго экстрадыцыі ў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стаўкі на прэзыдэнта. Як алігархі ўплываюць на выбары ва ЎкраінеУ інтэрвію «Украинской правде» сам Каламойскі заявіў, што будзе патрабаваць ад украінскіх уладаў вярнуць яму два мільярды даляраў. «Пакуль будзе Парашэнка, ніякага справядлівага суду ў краіне ня будзе», — сказаў Каламойскі, падкрэсьліўшы, што спадзяецца на зьмену ўлады.
Уладзіміра Зяленскага — суперніка Парашэнкі ў другім туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны — называюць саюзьнікам Каламойскага, а сам Парашэнка нават называў яго «марыянэткай» алігарха. Сам Зяленскі адмаўляе палітычныя сувязі з Каламойскім.
У ФБР афіцыйна не камэнтавалі інфармацыю пра гэтае расьсьледаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Код пакаленьня: Чым падобныя Зяленскі і «тройка» Белавус, Матолька, Пальчыс