Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і кандыдат гістарычных навук пракамэнтаваў тэлеканалу RTVI знос крыжоў у Курапатах.
Што адбылося?
У Курапатах 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў. Пра гэта распарадзіўся Аляксандар Лукашэнка.
Што сказаў Марзалюк?
- «Нахабная беспардонная хлусьня, што на месцы сталінскіх рэпрэсіяў нехта зносіў крыжы. Гэта ня месца палітычных рэпрэсій, бо расстрэлы адбываліся ў глыбіні ляснога масіву. І тая тэрыторыя, пра якую мы кажам, ніякага дачыненьня да месцаў расстрэлаў ня мае. Гэта ахоўная тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасьці. У межах зоны гісторыка-культурнай каштоўнасьці, па беларускаму заканадаўству, без дазволу Міністэрства культуры нельга ўзводзіць спаруды. Год таму па-хамску і хуліганску без дазволу беларускіх уладаў паставілі гэтыя 70 новых крыжоў».
- «З гэтага боку ніякіх пахаваньняў няма. Гэтыя крыжы не зьяўляюцца элемэнтамі традыцый і не стаялі тут дзесяцігодзьдзьямі».
- «У нас перад Вялікаднем прынята наводзіць парадак на месцах смутку, на месцах, дзе сапраўды загінулі людзі. Таму і плот, і добраўладкаваньне на гэтым месцы будзе».
- «Мы бачым, банальную палітычную правакацыю».
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5