Статкевіч — на Акрэсьціна. У панядзелак суды над Севярынцам, Багінскай і іншымі затрыманымі за Курапаты

Затрыманьне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 красавіка.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, паведаміла Свабодзе жонка палітыка Марына Адамовіч. ​Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца будуць судзіць у панядзелак у судзе Менскага раёну. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец, заклікаўшы людзей прыйсьці ў суд падтрымаць Паўла.

Павал Севярынец быў затрыманы 5 красавіка ў Курапатах разам з актывісткай Нінай Багінскай нібыта для «высьвятленьня асобы» (Багінская ішла «прысароміць» будаўнікоў, Севярынец спрабаваў правесьці стрым). Як паведаміла Свабодзе сустаршыня руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая, Ніну Багінскую трымаюць у ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну, а ў панядзелак будуць судзіць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніну Багінскую і Паўла Севярынца зноў затрымалі ў Курапатах

У той жа дзень у Курапатах затрымалі грамадзкіх актывістаў Вольгу Мікалайчык і Макісіма Вінярскага. Праўдападобна, што суды на імі адбудуцца таксама ў панядзелак 8 красавіка, паведамляе палітык Яўген Афнагель.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрыманы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі

Таксама мяркуецца, што адбудзецца суд над былым кандыдатам на прэзыдэнта Міколам Статкевічам, які быў ініцыятарам малітвы за Курапаты ў цэнтры Менску 7 красавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Менску маліліся за Курапаты. Затрыманы Статкевіч. ФОТА, ВІДЭА