Малітва за Курапаты ў цэнтры Менску. ФОТА
Апоўдні каля сабору сабраліся дзьве сотні чалавек
Статкевіча затрымалі да пачатку малебну, на выхадзе з дому. Але былі ягоныя паплечнікі, якія зачыталі ягоны зварот
Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне. Перад пачаткам малебну каля Сьвята-духавага сабору былі затрыманыя актывісты Андрэй Шарэнда і Арцём Чарняк.
Некаторыя ўдзельнікі малебну трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі
Малітвы ладзяць у сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. Некаторыя прысутныя выказвалі абурэньне або шкадаваньне з гэтай нагоды
Супрацоўнік міліцыі папярэдзіў прысутных, што акцыя нібыта не санкцыянаваная
Яму адказалі, што санкцыяноўваць малебны ня трэба
У час акцыі-малебну ля сабору затрыманьняў не адбылося, але прысутных здымалі на камэры «людзі ў цывільным». Перад акцыяй быў затрыманы актывіст Антон Чарняк
Малітву распачаў айцец Вікенцій — іераманах Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, не прызнанай уладамі і памеснымі праваслаўнымі цэрквамі
Сьвятары БПЦ Маскоўскага патрыярхату да людзей ля сабору не выходзілі. Таксама ня выйшлі каталіцкія сьвятары, калі два дзясяткі ўдзельнікаў акцыі маліліся ля каталіцкага Архікатэдральнага касьцёлу