Увечары 6 красавіка больш за два дзясяткі беларусаў выйшлі на пікет каля будынку Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Нью-Ёрку. Удзельнікі акцыі выказвалі пратэст зносу крыжоў у Курапатах.
На акцыі прамаўляў Зянон Пазьняк — старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ і аўтар артыкулу «Курапаты — дарога сьмерці» 1988 году, празь які большасьць беларусаў даведалася пра масавыя расстрэлы і пахаваньні ў Курапатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта пачатак вайны», — Зянон Пазьняк заклікае ўсіх людзей у Беларусі бараніць Курапаты