Суд у Маскве аштрафаваў Twitter на тры тысячы рублёў за тое, што кампанія захоўвае дадзеныя расейскіх карыстальнікаў за мяжой. Пра гэта паведамляе расейскае інтэрнэт-выданьне «Медиазона».
Штраф прызначаны паводле адміністрацыйнага артыкулу аб непрадстаўленьні інфармацыі. Тры тысячы рублёў — гэта ніжні парог штрафу для юрыдычных асоб. Пратакол на Twitter склаў Роскомнадзор.
У сьнежні 2018 году «Роскомнадзор»накіраваў Twitter і Facebook патрабаваньне захоўваць дадзеныя расейскіх карыстальнікаў на тэрыторыі Расеі. Адказы кампаніяў ведамства палічыла фармальным і склала на іх пратаколы. Адміністрацыйную справу супраць Facebook пачнуць разглядаць 12 красавіка.