Падзеі ў Курапатах спарадзілі хвалю абурэньня ў сацыяльных сетках. Многія вядомыя людзі выказаліся пра іх, а паэты напісалі новыя вершы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыжы, плот і малітвы. Сьцісла пра падзеі ў КурапатахСталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5