Сямʼя 18-гадовага Квін Лукаса Шансмана, адзінага амэрыканца, які загінуў у выніку катастрофы самалёта МН17 у небе над Данбасам у ліпені 2014 году, падала ў суд на расейскія банкі і амэрыканскія кампаній, якія ажыцьцяўляюць грашовыя пераводы.
Сваякі Шансмана падалі 4 красавіка заяву ў фэдэральны суд ЗША, абвінавачваючы фінансавыя кампаніі ў паслугах баевікам, якія маюць дачыненьне да зьбіваньня самалёта «малайзійскіх авіяліній».
Пазваныя ў справе — расейскія «Сбербанк» і «ВТБ Банк», а таксама амэрыканскія Western Union Co., Western Union Financial Services, MoneygramInternational і Moneygram Payment System.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея павінна прызнаць сваю віну за зьбіты Боінг,— Леанід ГозманІніцыятары пазову абвінавачваюць расейскія банкі і амэрыканскія кампаніі ў тым, што яны дазвалялі адпраўляць баевікам у Данбасе вялікія сумы грошай, пераважна ад прыхільнікаў з расейскай дыяспары ЗША. Гэтыя рэсурсы, як гаворыцца ў пазове, дазволілі баявікам набыць цяжкае ўзбраеньне.
«Мы разумеем, што мы ніколі ня вернем нашага сына. Але мы імкнёмся праліць сьвятло і прыцягнуць да адказнасьці усіх, хто удзельнічаў у яго забойстве», — сказаў бацька пацярпелага Томас Шансман.
Судовы пазоў грунтуецца на антытэрарыстычнага законе 1992 году, які дазваляе амэрыканскім ахвярам тэрарызму ЗША судзіцца з тымі, хто матэрыяльна падтрымлівае нападнікаў.