«Усе незаконна ўзьведзеныя спаруды, у тым ліку, і крыжы, будуць зьнесеныя», — паведаміла прэс-сакратарка Мінлясгасу Анастасія Дакучаева.
Што трэба ведаць пра Курапаты, дзе сёньня зносяць крыжы?
На ўдакладняючае пытаньне Свабоды, хто прызнаў крыжы, пастаўленыя людзьмі ў народным мэмарыяле Курапаты, незаконнымі, Анастасія Дакучаева адказала так:
«Ніводнага дакумэнту на ўсталяваньне крыжоў не было. Таму крыжы лічацца самавольна ўсталяванымі, то бок, пастаўлены незаконна».
Куды крыжы павезьлі, і ці будуць яны вернутыя тым, хто іх усталёўваў, Дакучаева пакуль не гатова адказаць, але паабяцала Свабодзе даведацца.
У афіцыйным паведамленьні міністэрства сьцьвярджаецца:
«У рамках навядзеньня парадку спэцыялістамі праводзіцца мантаж агароджаў, выдаленьне асобных спаруд. Гэтыя працы, у тым ліку, праводзяцца ў Курапатах, тэрыторыя якіх зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю і землямі дзяржаўнага ляснога фонду. Зьвяртаем увагу грамадзян, што спэцыялістамі лясгаса ажыцьцяўляецца знос выключна тых аб’ектаў, якія былі ўсталяваныя без якой-небудзь дазвольнай дакумэнтацыі, г.зн. якія зьяўляюцца незаконна ўсталяванымі».
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5