Ва ўрочышчы Курапаты, дзе ад раніцы 4 красавіка дэмантуюць і звозяць крыжы па пэрымэтры мэмарыялу, пачалі ўсталёўваць агароджу — мэталічную сетку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў, 15 абаронцаў затрымалі. Фота, відэа, камэнтарыАгароджу ставяць супрацоўнікі ДСПМК з Заслаўя. Чалавек, які паводзіць сябе як іхны кіраўнік, кажа, што ведае пра Курапаты.
Агароджа, як на ягоны густ, выглядае эстэтычна, і можа абараніць мэмарыял ад вандалаў. Ці завершаць работы за сёньня, ён ня ведае.
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5