На машынах, якія вывозяць з Курапатаў дэмантаваныя крыжы, схаваныя нумары. ФОТА

На машынах, у якія грузяць дэмантаваныя ў Курапатах крыжы, нумары заматаныя анучай (відаць толькі, што яны зарэгістраваныя ў Менскай вобласьці), што зьяўляецца парушэньнем правілаў дарожнага руху.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў, 15 абаронцаў затрымалі. Фота, відэа, камэнтары

​У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Як распавёў адзін зь лідэраў абароны мэмарыялу Зьміцер Дашкевіч, зьнесьлі ня менш за 70 крыжоў — тых, якія ён і іншыя актывісты ставілі мінулым летам з боку рэстарацыі «Поедем поедим».

Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу. Міністэрства культуры ня ведае, што адбываецца.

Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Міліцыя затрымала сустаршыню БХД Паўла Севярынца, актывістаў Зьмітра Дашкевіча, Піліпа Шаўрова, Дзяніса Ўрбановча, Ніну Багінскую.

У Курапатах зносяць крыжы. ФОТАГАЛЕРЭЯ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінкульт ня ведае, што адбываецца ў Курапатах, дзе зносяць крыжы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кузьняцоў пра замах на курапацкія крыжы: «Віток напружанасьці справакаваў Лукашэнка»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтар дзяржаўнага помніка ў Курапатах: «Крыжы мусілі захаваць»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ставілі крыжы, нас ніхто не пытаўся», — улады пра знос крыжоў у Курапатах 

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На машынах, якія вывозяць з Курапатаў дэмантаваныя крыжы, схаваныя нумары. ФОТА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва Менскага райвыканкаму выехала ў Курапаты 

Курапаты

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.

У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы чыніліся факты вандалізму.