У Курапатах затрымалі Ніну Багінскую. Хацела «прысароміць будаўнікоў», якія зносяць крыжы

Знос крыжоў у Курапатах

У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Міліцыянты і «людзі ў цывільным» закінулі ў мікрааўтобус актывістку Ніну Багінскую.

Яна ішла да будаўнікоў ля машыны, куды грузілі крыжы. Казала, хоча іх «прысароміць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў, 15 абаронцаў затрымалі. Фота, відэа, камэнтары

Калі Ніна Багінская пайшла да будаўнікоў, міліцыянты і «людзі ў цывільным» кінуліся за ёй праз дарогу, ледзь ня трапіўшы пад машыны.

Палкоўнік міліцыі, які на вачах журналістаў хапаў Багінскую за рукі, заявіў на відэа, што ня бачыў затрыманьня. Да таго 4 красавіка ў Курапатах затрымалі актывістаў Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча, Дзяніса Ўрбановіча і Піліпа Шаўрова.

Ніна Багінская і Ганна Шапуцька, архіўнае фота