У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Невядомыя затрымалі Зьмітра Дашкевіча а 11 раніцы. Разам зь ім, кажуць сьведкі, затрымалі актывіста Піліпа Шаўрова.
Абноўлена: Дашкевіч знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрыманьня, напісала жонка актывіста Наста Дашкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў, 15 абаронцаў затрымалі. Фота, відэа, камэнтарыМашына зьвезла двух актывістаў у невядомым кірунку. Міліцыянты на месцы адмовіліся камэнтаваць затрыманьне.
Дашкевіч расказваў, што зьнесьлі ня менш за 70 крыжоў — тых, якія ён і іншыя актывісты ставілі мінулым летам з боку рэстарацыі «Поедем поедим».
Да таго «людзі ў цывільным» спрабавалі выгнаць іншага абаронцу Курапатаў Паўла Севярынца з тэрыторыі мэмарыялу — тлумачылі, што там ідуць «работы», нельга перашкаджаць праезду тэхнікі. Супрацоўнікі АМАПу без тлумачэньняў запхалі Севярынца ў белы мікрааўтобус. За што ён затрыманы, невядома. Таксама Свабода стала сьведкам затрыманьня актывіста Дзяніса Ўрбановіча.
Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу. Міністэрства культуры ня ведае, што адбываецца.
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5