Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч пракамэнтавала для «Нашай Нівы» сытуацыю, якая склалася ў Курапатах, дзе дэмантуюць і вывозяць крыжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў, 15 абаронцаў затрымалі. Фота, відэа, камэнтары«Гэта наступ, наступ на ўсю грамадзянскую ініцыятыву. Я думаю, што Курапаты былі сымбалем народнай самастойнасьці, народнай памяці. І дзяржава ня хоча з гэтым мірыцца, асабліва перад выбарамі. Таму ідзе такая зачыстка. Гэта ўсё формы свабоды, а дзяржава ня хоча мірыцца ні зь якой свабодай.
Што казаць, калі міністар унутраных спраў [Ігар Шуневіч — РС] надзявае касьцюм генэрала НКВД і ідзе на нейкае сьвяткаваньне. І калі Лукашэнка выступаў, то сказаў міністру: „Вам няма чаго саромецца“. Дзяржава ня хоча мірыцца з рэпрэсіямі, прызнаваць іх. Дзяржава хоча пакінуць мінулае ў разуменьні тых сталінскіх часоў. (...)
Курапаты — унікальны народны помнік. Сам народ знайшоў яму форму, сам народ ваяваў за яго, адваяваў яго. Нічога падобнага, колькі б я ні езьдзіла па сьвеце, я ня бачыла. І яны думаюць, што паставяць кавалак гэтага казённага каменю і людзі пойдуць туды плакаць? Не, гэтага ня будзе ніколі. І нават таму гэта злачынства», — сказала Сьвятлана Алексіевіч у камэнтары «НН».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінкульт ня ведае, што адбываецца ў Курапатах, дзе зносяць крыжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП затрымаў Паўла Севярынца за спробу стрыму з Курапатаў. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кузьняцоў пра замах на курапацкія крыжы: «Віток напружанасьці справакаваў Лукашэнка» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтар дзяржаўнага помніка ў Курапатах: «Крыжы мусілі захаваць» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ставілі крыжы, нас ніхто не пытаўся», — улады пра знос крыжоў у Курапатах
Курапаты
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.
У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.
Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах неаднойчы чыніліся факты вандалізму.