У Курапатах зносяць крыжы. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Тэрыторыя агароджаная стужкай
Затрымалі актывіста Дзяніса Ўрбановіча
Зьміцер Дашкевіч у Курапатах. паводле Дашкевіча, ужо зьнесена сама меней 70 крыжоў
Міліцыя не пускае людзей
На машынах, у якія грузяць дэмантаваныя ў Курапатах крыжы, нумары заматаныя анучай (відаць толькі, што яны зарэгістраваныя ў Менскай вобласьці), што зьяўляецца парушэньнем правілаў дарожнага руху
Павезьлі крыжы
Падыходзяць людзі, спрачаюцца зь міліцыяй
Міліцыя прыпыняе рух, каб вывезьці затрыманых. Цяпер вядома пра затрыманьне сустаршыні БХД Паўла Севярынца, актывістаў Зьмітра Дашкевіча, Дзяніса Ўрбановіча, Піліпа Шаўрова, Ніны Багінскай
Супрацоўнік міліцыі ў цывільным адганяе журналістаў
За нейкім хлопцам пагналіся ў лес
Там, дзе толькі што зьнесьлі крыжы, пачалі ўсталёўваць агароджу — мэталічную сетку
дырэктар Бараўлянскага спэцллязгасу Аляксандар Мірановіч сыходзіць ад прэсы