Свабода спытала сваіх падпісантаў у сацсетках, за каго б яны аддалі голас у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.
«УКантакце» прагаласавала больш за 18 тысячаў чалавек (зь іх 14,5 тысячы — зь Беларусі), і 9 з 10 галасоў — за Ўладзімера Зяленскага.
У Instagram таксама перамагае Зяленскі — але там мы прасілі не націснуць адну кнопку ў апытаньні, а напісаць камэнтар. Тры чвэрці — за Зяленскага.
На Facebook жа перамагае дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка. За яго амаль дзьве траціны камэнтароў, а калі лічыць лайкі пад камэнтарамі, дык за яго 9 з 10.
P.S. Свабоду можна таксама чытаць у Telegram, Twitter і «Аднаклясьніках», слухаць і глядзець на Soundcloud і Youtube.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парашэнка згадзіўся на дэбаты зь Зяленскім на стадыёне, хоць гэта і не па правілах