Падзеі 9 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1865 — завяршэньне грамадзянскай вайны ў ЗША, капітуляцыя арміі Поўдня пра Апатамаксе.
1932 – скончыўся Барысаўскі галодны бунт, антысавецкі выступ працоўных Барысава.
1940 – уварваньне нацысцкай Нямеччыны ў Нарвэгію і Данію.
1946 – у нямецкім Міхельсдорфе з ініцыятывы Натальлі Арсеньневай і Юркі Віцьбіча створанае Беларускае літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына».
1989 — разгон маніфэстацыі ў Тбілісі, які суправаджаўся забойствам маніфэстантаў.
1991 — Грузія абвясьціла незалежнасьць.
2003 — войскі міжнароднай кааліцыі, кіраванай ЗША, занялі Багдад
2015 — Ва Ўкраіне завялі некалькі крымінальных спраў у дачыненьні да экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча. Пячэрскі раённы суд Кіева завочна арыштаваў яго.
У гэты дзень нарадзіліся
1802 — Эліас Лёнрат, фінскі фальклярыст, які запісаў і выдаў карэла—фінскі эпас «Калевала».
1821 — Шарль Бадлер, францускі паэт.
1835 — Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.
1910 — Ісай Казінец, адзін з кіраўнікоў менскага антынацысцкага падпольля падчас Другой усясьветнай вайны.
1934 — Леанід Асядоўскі, беларускі мастак.
У памяці
1553 — Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік-гуманіст.
1626 — Фрэнсіс Бэкан, англійскі філёзаф.
1802 — Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.
2006 — Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг.