Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў свайго апанэнта Пятра Парашэнку ўзяць удзел у дэбатах на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве.
«Я зьвяртаюся да Пятра Парашэнкі. Вы клічаце мяне на дэбаты, марылі, што я ўцяку, адмарожуся, схаваюся. Не, я — гэта ня вы ў 14-м годзе. Я прымаю выклік», — сказаў Зяленскі ў відэароліку.
Зяленскі паставіў умовай, каб дэбаты адбываліся на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве «перад народам Украіны», каб іх маглі ўжывую трансьляваць усе тэлеканалы, каб абодва кандыдаты прайшлі «мэдычную экспэртызу», у тым ліку на алькагалізм і наркаманію, а таксама, каб Парашэнка публічна сказаў, што будзе дэбатаваць не з марыянэткай Крамля ці алігарха Ігара Каламойскага.
«Даю вам 24 гадзіны. Думай... це», — гаворыць Зяленскі на канцы відэароліку.