Сусьветны бэстсэлер «Гары Потэр» выйдзе па-беларуску. Пра гэта паведамляцца ў Фэйсбук-акаўнце выдавецтва «Янушкевіч».
Дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч пакуль адмаўляецца ад камэнтароў наконт дэталяў.
«Дасягнутая цьвёрдая папярэдняя дамоўленасьць. Хацелася б да Новага года выдаць», - пацьвердзіў ён Свабодзе.
Імя перакладчыцы або перакладчыка Янушкевіч пакуль ня хоча раскрываць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 аргумэнтаў за тое, каб выдаваць і чытаць добрыя дзіцячыя кнігі па-беларускуАгульны тыраж папулярнай сэрыі раманаў ангельскай піьментніцы Джаан Кэтлін Роўлінг склаў больш за 400 мільёнаў асобнікаў. Гэта абсалютны рэкорд для дзіцячых сэрый. Кнігі выйшлі на больш як 60 мовах. Кожны з раманаў апісвае адзін год жыцьця галоўнага героя — хлопчыка-чараўніка па імені Гары Потэр.
Ян Максімюк гутарыць з выдаўцом Андрэем Янушкевічам пра кнігавыданьне, незанятыя кніжныя нішы і чытацкі голад у Беларусі.