Расія прадаставіць Беларусі дзяржаўны крэдыт у памеры да 600 мільёнаў даляраў. Грошы пойдуць на рэфінансаваньне плацяжоў у пагашэньне асноўнай запазычанасьці па раней атрыманых ад Расеі крэдытаў
Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на першага віцэ-прэм’ера — міністра фінансаў Расеі Антона Сілуанава.
«У адпаведнасьці з рашэньнем прэзыдэнта РФ, Расія прадаставіць Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт у суме да $600 млн. Сродкі пойдуць на рэфінансаваньне плацяжоў у пагашэньне асноўнага доўгу па раней прадастаўленых Расейскай Фдэрацыяй пазыках,» — цытуе ТАСС расейскага ўрадоўца.
Паводле Сілуанава, цяпер праводзяцца неабходныя для падпісаньня міждзяржаўнага пагадненьня працэдуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замест эўрабондаў. Беларусь сабралася эмітаваць у Расеі каштоўныя паперы на 466 млн даляраўСілуанаў таксама дадаў, што Менск да канца красавіка можа атрымаць ад Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР) сёмы транш крэдыту, памер якога складае $200 млн.
Агульная сума крэдыту з улікам папярэдніх траншаў дасягае $2 млрд. Адпаведнае пагадненьне паміж беларускім Міністэрствам фінансаў і Эўразійскім банкам разьвіцьця было падпісана ў сакавіку 2016 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі грошай Беларусь пазычае ў Расеі. ІНФАГРАФІКАЭўразійскі банк разьвіцьця зьяўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расеяй і Казахстанам у студзені 2006 году. Статутны капітал банка складае $7 млрд. У яго працы бяруць удзел Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.