Героі Лявона Вольскага часта спрачаюцца, а часам і пагаджаюцца наконт стасункаў паміж Беларусьсю і Расеяй. Прапануем вашай увазе 11 песень на гэтую тэму.
1. «Расея — зараза!»
Гэтая песьня зьявілася ў разгар беларуска-расейскіх газавых спрэчак у 2010 годзе, але ад таго часу яна рэгулярна зноў рабілася гарачым хітом.
2. «Што расейскае тэлебачаньне робіць зь людзьмі»
А гэтая песьня-папярэджаньне з 2015 году ўвогуле ніколі не губляла актуальнасьці.
3. Пра Пуціна
Асоба прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна заўсёды выклікала ў Саўкі ды Грышкі самыя жорсткія спрэчкі.
4. «Маскоўскі воўк табе таварыш!»
У красавіку 2015 году герояў Лявона Вольскага ўразіў мотапрабег расейскіх байкераў з клюбу «Начныя ваўкі», якія сабраліся праехаць з Масквы да Бэрліну празь Беларусь.
5. Экзарцыст
У той год спрэчка пра «русский мир» асабліва абвастрылася, калі Саўка схадзіў у менскі Дом Масквы на сустрэчу з расейскім публіцыстам Мікалаем Старыкавым.
6. Пра мяжу з Расеяй
У 2017 годзе Грышку абрадавала, а Саўку напалохала навіна пра тое, што Расея вяртае памежныя пасты на беларуска-расейскай граніцы.
7. Пра «сьцяну беларуска-расейскай дружбы»
У той жа год адбылася гарачая спрэчка пра малюнкі і надпісы на мурале у Менску, які вядомы як «Масква — Менск» і мае быць сымбалем сяброўства паміж Беларусьсю і Расеяй.
8. Пра чэмпіянат сьвету па футболе
Нават спартовыя падзеі часам выклікалі ў Саўкі і Грышкі палітычныя дыскусіі. Так адбылося і летась.
9. Пра паразу расейцаў на чэмпіянаце
Ня дзіва, што пройгрыш зборнай Расеі харватам выклікаў у Саўкі ды Грышкі зусім розныя эмоцыі.
10. Пра расейскага пасла Бабіча
Сёлета героі Лявона Вольскага нечакана амаль сышліся ў меркаваньнях пра выказваньні новага пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча.
11. «Дорогие русские друзья!»
Аднойчы апазыцыянэр Грышка нават перайшоў на расейскую мову, каб у сумнай песьні наўпрост зьвярнуцца да расейцаў.