Белыя горы ў Гомлі — 20 млн тон адкідаў хімзаводу

Your browser doesn’t support HTML5

Каля 20 млн тон хімічных адкідаў ляжыць пад Гомлем. Гэта пабочны прадукт вытворчасьці комплексных мінэральных угнаеньняў, якія выпускае Гомельскі хімзавод.
Каля 20 млн тон хімічных адкідаў ляжыць пад Гомлем. Гэта пабочны прадукт вытворчасьці комплексных мінэральных угнаеньняў, якія выпускае Гомельскі хімзавод.

На заводзе кажуць, што горы з фасфагіпсу ўяўляюць сабой сульфат кальцыю і лічацца маланебясьпечнымі адкідамі. Ніводная з прапанаваных тэхналёгій перапрацоўкі ці ўтылізацыі фасфагіпсу не падыходзіць прадпрыемству. На заводзе сьцьвярджаюць, што ва ўсім сьвеце падобная вытворчасьць мае столькі ж адкідаў, якія таксама складуюцца або скідаюцца ў мора.