Да пяці гадоў пазбаўленьня волі пагражае чалавеку, які паведаміў аб ілжывым мінаваньні менскіх гандлёвых цэнтраў Galileo, «Замак» і чыгуначнага вакзалу сталіцы. Пра гэта на сваім сайце паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
У паведамленьні гаворыцца, што Сьледчым камітэтам Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па факце заведама фальшывага паведамленьня аб небясьпецы (ч. 1 арт. 340: Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь), якое паступіла на электронную пошту кантакт-цэнтру Беларускай чыгункі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зноў адкрытыя гандлёвыя цэнтры Galileo, «Замак» і чыгуначны вакзал. ФОТА. ВІДЭАПаводле сьледзтва, 31 сакавіка каля 13.00 паступіла паведамленьне, якое ўтрымлівала інфармацыю аб мінаваньні гандлёвых цэнтраў Galileo і «Замак», а таксама чыгуначнага вакзалу ў Менску. Супрацоўнікі арганізацыі зьвярнуліся ў міліцыю.
Праваахоўныя органы зрабілі захады для бясьпекі працаўнікоў і наведвальнікі названых у паведамленьні аб’ектаў. Людзі былі эвакуяваныя. На месцы здарэньня працавуалі сапёрна-піратэхнічныя і сьледчая групы. На ніводным з аб’ектаў выбуховых прыладаў не бывло выяўлена.
Цяпер функцыянаваньне гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзалу адноўленае.
Праводзяцца сьледчыя дзеяньні з мэтай высьветліць асобу падазраванага.
Сьледчыя ў Магілёве, дзе знаходзіцца кантакт-цэнтар Беларускай чыгункі, агледзелі працоўнае месца спэцыяліста, які атрымаў паведамленьне аб небясьпецы.
Сьледча-апэратыўныя групы працягваюць працу і ў Менску.