Афіцыйны прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова распавяла пра прычыны эвакуацыі гандлёвых цэнтраў і вакзалаў у Менску.
«Па электроннай пошце паступіла паведамленьне аб небясьпецы», – перадае словы Ганчаровай БелТА.
Па словах прадстаўніцы СК, у Менску эвакуяваныя гандлёвыя цэнтры «Галілеа» і «Замак», чыгуначны вакзал. На ўсе тры месцы здарэньня прыбылі сьледча-апэратыўныя групы.
Нагадаем, сёньня каля 14.00 пачалася эвакуцацыя двух гандлёвых цэнтраў і вакзалаў. Аднак рух аўтобусаў і цягнікоў ня спынены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зноў адкрытыя гандлёвыя цэнтры Galileo, «Замак» і чыгуначны вакзал. ФОТА. ВІДЭА