У менскай гімназіі № 14 настаўнікі мусяць правесьці абавязковыя мерапрыемствы да дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Плян мерапрыемстваў патрапіў у сацыяльныя сеткі.
Мерапрыемствам нумар адзін значыцца правядзеньне клясных гадзінаў на тэму «Адзіны народ».
Настаўнікі павінны прадэманстраваць дзецям відэаролікі да дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі, заплянаваная адмысловая выстава і гадзіны палітінфармацыі.
14 гімназія ў Менску беларускамоўная. Плян зацьверджаны намесьнікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Г.Рунцо. Журналісты высьвятляюць, гэта ініцыятыва адміністрацыі канкрэтнай установы альбо цэнтралізаваная дырэктыва ўсім школам.
2 красавіка 1996 году прэзыдэнты Расеі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка падпісалі ў Маскве дамову «Аб стварэньні Супольнасьці Расеі і Беларусі». Роўна праз год, 2 красавіка 1997 году, была падпісаная дамова «Аб Саюзе Беларусі і Расеі». 2 красавіка ў абедзьвюх краінах адзначаецца Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі.
Your browser doesn’t support HTML5