Пытаньне аб «дэфіцыце свабоды слова» ў Беларусі ўзьняў канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 29 сакавіка ў Менску.
У цэнтры ўвагі былі таксама іншыя тэмы, якія тычацца правоў чалавека, адзначаецца ў прэс-рэлізе, разьмешчаным на сайце кіраўніка аўстрыйскага ўрада, паведамляе БелаПАН.
«Уцягваньне Беларусі ва Ўсходняе партнэрства Эўразьвязу патрэбна для паскарэньня неабходных рэформаў», — заявіў Курц. Пры гэтым, паводле яго слоў, ад Беларусі ня трэба патрабаваць рабіць выбар паміж Расеяй і Эўропай, а хутчэй, прапанаваць канцэпцыю «і, і», у якой вялікае значэньне мае паглыбленьне супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнэрства.
На сваёй старонцы ў «Твітэры» канцлер напісаў: «З прэзыдэнтам Лукашэнкам я абмеркаваў таксама тэмы, дзе мы іншага меркаваньня: вяршэнства права і правы чалавека, пры гэтым мы робім стаўку на дыялёг па правах чалавека, які вядзе Эўразьвяз».
Адбылося пяць раўндаў двухбаковага дыялёгу, які Эўрасаюз праводзіць на індывідуальнай аснове больш чым з 30 краінамі, адзначае БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўстрыйскі шанец для афіцыйнага МенскуВыказваньні Лукашэнкі на тэму выкананьня правоў чалавека правоў чалавека Курц і аўтары прэс-рэлізу на яго сайце не прыводзяць.
У паведамленьнях прэс-службы беларускага кіраўніка пра візыт канцлера абмеркаваньне гэтых пытаньняў ня згадвалася.