Санкцыі ўжо ўхвалілі ў Міністэрстве фінансаў і Дзярждэпартамэнце, сьцьвярджаюць крыніцы агенцтва.
У Белым доме атрымалі пакет новых санкцыяў супраць Расеі ў сувязі з атручэньнем былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Вялікай Брытаніі ў 2018 годзе, паведамляе ў пятніцу агенцтва Bloomberg cо спасылкай на дасьведчаныя крыніцы.
Кіраўніцтва Міністэрства фінансаў і Дзярждэпартамэнт ухвалілі новыя санкцыі. Цяпер іх павінны зацьвердзіць у адміністрацыі Дональда Трампа, пасьля гэтага інфармацыя пра новыя санкцыі будзе апублікаваная, сьцьвярджаюць крыніцы Bloomberg, знаёмыя з сытуацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнікі МЗС краінаў ЭЗ ухвалілі санкцыі адносна Расеі ў сувязі з атручэньнем СкрыпалёўУ Мінфіне ЗША пакуль не адказалі на просьбу пракамэнтаваць гэтае паведамленьне.
У сакавіку 2018 года Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі атручаныя ў брытанскім Солсбэры нэрвова-паралітычным газам тыпу «Навічок», які быў распрацаваны ў СССР і вырабляўся ў расейскіх вайсковых лябараторыях. Скрыпаль у мінулым працаваў у расейскай вайсковай выведцы, а затым пачаў супрацоўнічаць з заходнімі спэцслужбамі.
У 2006 годзе яго асудзілі за супрацоўніцтва з брытанскай выведкай. Скрыпаль пераехаў у Вялікую Брытанію ў 2010 годзе пасьля памілаваньня і абмену агентамі паміж Расеяй і ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт перастаў лічыць Расею стратэгічным партнэрам