31 сакавіка ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Напярэдадні гэтай падзеі мы прапануем параўнаць самыя розныя аспэкты жыцьця ў дзьвюх суседніх краінах.
Ва Ўкраіне менш спажываюць алькаголю, менш самагубстваў, прапарцыйна менш людзей знаходзяцца за кратамі, там больш свабоды слова і свабоды наагул, мацнейшае войска, украінскі пашпарт дае магчымасьць наведваць больш краінаў бязь візавых праблемаў, чым беларускі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінец бяднейшы за беларуса на 42 бігмакіБеларусы ў сярэднім больш зарабляюць, чым украінцы, пры гэтым камунальныя паслугі ў Беларусі таньнейшыя, чым ва Ўкраіне, беларусы даўжэй жывуць, чым украінцы, і шчасьлівейшыя за сваіх паўднёвых суседзяў.