Адзін з самых праблемных празь недаплаты ў пэнсійны фонд (ФСАН) — Глыбоцкі раён. Кіраўніца ФСАН Натальля Паўлючэнка хоча 29 сакавіка сустрэцца з жыхарамі гэтага раёну, паведамляе Tut.by.
Прадпрыемствы Глыбоцкага раёну павінны ў пэнсійны фонд 4,1 мільёна рублёў. З гэтага гледзішча раён самы праблемны. 2,3 мільёна рублёў даўгоў за двума прадпрыемствамі Глыбоцкага раёну: УП «Мярэцкія» і «Глыбоцкі камбікормавы завод».
Агулам сярод даўжнікоў 16 прадпрыемстваў Глыбоцкага раёну. На долю раёну прыпадае шостая частка ўсіх даўгоў перад ФСАН у краіне. Агулам прадпрыемствы Беларусі вінаватыя ў фонд 24,7 мільёна рублёў (на пачатак 2019 году).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1391 і 462 рублі. Партыя «Справядлівы сьвет» патрабуе павысіць сярэдні заробак і пэнсіюТакія даўгі найбольш небясьпечныя для супрацоўнікаў прадпрыемстваў-даўжнікоў, бо гэта можа ўдарыць па іхных пэнсіях. Калі яны працавалі на прадпрыемстве, якое не пагасіла запазычанасьць перад ФСАН на момант афармленьня пэнсіі, то яе проста ня змогуць аформіць.