Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту падтрымалі ўвядзеньне новых правілаў, якія маюць абараніць аўтарскія правы стваральнікаў кантэнту, апублікаванага ў інтэрнэце, расказвае «Настоящее время».
За прыняцьце новых правілаў прагаласавалі 348 дэпутатаў, супраць — 274, устрымаліся — 35. Для ўступленьня ў сілу зьмены павінны быць ратыфікаваныя сябрамі Эўрапейскай Рады.
Асноўная навінка заключаецца ў тым, што сайты панясуць адказнасьць за апублікаваны ў іх кантэнт. Новыя правілы абавязваюць такія плятформы, як Google, Facebook і YouTube, сачыць за тым, каб матэрыялы, якія парушаюць аўтарскія правы, не друкаваліся або выдаляліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус абараніў дыплём пра інтэрнэт-мэмы ў СМІ. Ён кажа, усё сур’ёзнаКрытыкі паправак кажуць, што новыя правілы могуць прывесьці да абмежаваньня свабоды слова і замаху на творчасьць інтэрнэт-карыстальнікаў. У інтэрнэце новыя правілы нярэдка называюць «банам мэмаў» — выяваў, найчасьцей заснаваных на кантэнце, абароненым аўтарскімі правамі.
Але аўтары правілаў сьцьвярджаюць, што мэмы ня трапяць пад забарону, як і іншы кантэнт, які лічыцца цытаваньнем, крытыкай, пародыяй або карыкатурай. Ды ёсьць сумневы, ці фільтры тэхнічна змогуць распазнаць розьніцу між сатырычнымі матэрыяламі і матэрыяламі, абароненымі аўтарскім правам.
Супраць прыняцьця новых правілаў неаднаразова выказваліся IT-гіганты, у тым ліку YouTube, Google, Facebook, eBay, Amazon і Netflix. Сярод прыхільнікаў – кампаніі і прадстаўнікі забаўляльнай індустрыі. Брытанскі сьпявак Пол Макартні адаслаў эўрапарлямэнтарам ліст з просьбай падтрымаць зьмены ў правілах абароны аўтарскіх правоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое GDPR і што ён значыць для эўрапейцаў і беларусаў