У аўторак, 26 сакавіка, Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў за адмену абавязковага для ўсіх краін Эўразьвязу адначасовага пераходу на летні час. Рашэньне набудзе моц у 2021 годзе.
Ад 2021 году кожная з краін Эўразьвязу зможа самастойна вырашаць, ці працягваць двойчы на год пераводзіць гадзіньнікі, або застацца нязьменна на «летнім» або на «зімовым» часе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея перайшла на зімовы час. НазаўждыКраіны, якія вырашаць застацца на «летнім часе», апошні раз перавядуць гадзіньнікі ў апошнюю нядзелю сакавіка 2021 году. Краіны, якія вырашаць застацца на «зімовым часе», апошні раз перавядуць гадзіньнікі ў апошнюю нядзелю кастрычніка 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пераход Беларусі на маскоўскі час — спроба прадэманстраваць ляяльнасьць Крамлю, — Лябедзька