Падзеі 27 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Міжнародны дзень тэатру адзначаецца ў сьвеце, з гэтай нагоды менскі Купалаўскі тэатар бясплатна пакажа сваю культавую пастаноўку «Паўлінкі» ў жывым відэаэфіры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Купалаўскі тэатар бясплатна пакажа «Паўлінку» ў жывым інтэрнэт-эфіры
Дзень у гісторыі
1918 — Рада БНР абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.
1986 — роўна за месяц да чарнобыльскай аварыі газэта «Літаратурная Ўкраіна» надрукавала артыкул пра нізкую якасьць будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Аўтарам была маладая журналістка з Прыпяці Любоў Кавалеўская.
1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1924 — Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч.
1963 — Квэнцін Таранціна, амэрыканскі рэжысёр, сцэнарыст, актор і прадусар.
У памяці
1979 — памёр Рыгор Крушына, беларускі паэт.
2006 — памёр Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст.