Былы саўладальнік расейскай нафтавай карапарацыі ЮКОС і грамадзкі дзяяч Леанід Неўзьлін на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пракамэнтаваў выказваньне Аляксандра Лукашэнкі, зробленае падчас паездкі ў Шклоўскі раён 26 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я аўтар ідэі саюзнай дзяржавы» — Леанід Неўзьлін пра «пуціна-шмуціна», беларускае грамадзянства і гульні ЛукашэнкіНаведваючы малочны комплекс «Сьліжы», Лукашэнка абурыўся ўмовамі, у якіх трымаюць жывёлу, і беспарадкам у вытворчых памяшканьнях.
«Калі чалавек не разумее, што гэта Асьвенцім, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу, я вас наагул не разумею, — абураўся Аляксандар Лукашэнка ў кароўніку. — Колькі комплекс працуе? Два гады? А мне здаецца, што гадоў дзесяць. Тут ніколі ніхто не прыбірае па-людзку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За «Асьвенцім у кароўніку» Лукашэнка звольніў кіраўніка Магілёўскай вобласьціЛеанід Неўзьлін з гэтай нагоды піша:
«Лукашэнка ўвесь час робіць нязграбныя заявы пра габрэяў і вакол. Цікава, адкуль у старшыні калгасу сярэдняй рукі столькі дум у галаве пра гэта?
Магчыма, гэта і ёсьць праява заалягічнага антысэмітызму.
Аляксандр Рыгоравіч, Вы хочаце адказу? Так і скажыце. Атрымаеце».
Асьвенцімам (ад назвы польскага гораду) называюць комплекс нямецкіх лягераў сьмерці Аўшвіц-Біркенаў, дзе ў часе Другой усясьветнай вайны забілі і закатавалі больш за мільён чалавек. Большасьць — за тое, што былі габрэямі па паходжаньні.