Афіцыйныя выданьні праігнаравалі канцэрты ў Горадні і Менску, а таксама затрыманьні 25 сакавіка.
Галоўныя дзяржаўныя выданьні Беларусі не паведамілі пра сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Галоўная тэма на дзяржаўнай тэлевізіі — пасяўная і паездка Аляксандра Лукашэнкі па Магілёўскай вобласьці. Толькі ў «СБ. Беларусь сегодня» пра сьвяточныя канцэрты выказаўся ў сваім стылі калюмніст Андрэй Мукавозчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзень Волі – 2019. Максымальна сьціслаАле пра некаторыя культурныя імпрэзы дзяржаўныя СМІ за апошні тыдзень паведамлялі:
- БЕЛТА — пра выставу да 100-годзьдзя абвяшчэньня ССРБ у менскім Гістарычным музэі, пра канцэрт у Менску амэрыканскага мэтал-гурту Manowar, пра новую праграму Гомельскага цырку, пра танцы Алы Пугачовай з дачкой Лізай, пра пералом нагі Дзімы Білана і іншае.
- «СБ. Беларусь сегодня» — пра Гуканьне вясны, пра канцэрт польскай духавой музыкі ў Менскай філярмоніі, пра канцэрт клясычнай музыкі ў менскім «Корпусе», пра паседжаньне аргкамітэту фэсту «Александрыя зьбірае сяброў», анонс канцэрту да эстафэты «Полымя міру» ў Берасьці.
- «Звязда» — пра імпрэзы беларусаў Літвы ў Клайпедзе на Дзень роднай мовы (які быў 21 лютага), фэстывалі да мусульманскага сьвята Наўруз і канцэрт да Дня абаронцаў айчыны (які быў 23 лютага) у Самарскай вобласьці з удзелам мясцовай суполкі «Белая Русь».
- БТ — пра праект Акадэміі музыкі і Сьвята-Елісееўскага манастыра «Вялікапосныя канцэрты», пра юбілей ансамблю «Валачобнікі», пра творчы вечар пісьменьніка Мікалая Чаргінца.
- АНТ — пра канцэрт у Менску уругвайскай сьпявачкі Натальлі Арэйра, пра нацыянальную кваліфікацыю на чэмпіянат у брэйк-дансе і пра скасаваньне канцэртаў у Расеі расейскай сьпявачкі Елены Ваенгі праз хваробу.
- СТВ — пра новую праграму прэзыдэнцкага аркестру і экс-саліста Deep Purple, пра гісторыю гурту «Дрозды» і шмат разоў пра тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта растуць з-пад зямлі.
- «Минск-новости» — пра дзіцячы тэатральны форум «Крокі», пра творчы шлях салісткі Опэрнага тэатру Марты Данусевіч і менскі канцэрт да Дня працаўнікоў бытавога абслугоўваньня і ЖКГ.
- «Гродзенская праўда» — пра выступ эстрадна-сымфанічнага аркестру дзіцячай музычнай школы №2 Nota Band у музычным каледжы, пра канцэрт Sympho Drive у драматычным тэатры і пра сьпеўны фэстываль БРСМ «Сердце земли моей».