У Курапатах чарговы акт вандалізму. Невядомыя размалявалі фарбай афіцыйны памятны знак і помнік габрэйскім ахвярам НКВД. На абодва аб’екты насеныя «зоркі Давіда», старажытны габрэйскі сымбаль.
Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. У размове са Свабодай ён сказаў, што пашкоджаныя два помнікі.
20 сакавіка актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим» каля народнага мэмарыялу, расказалі, што ў Курапатах невядомыя павалілі адразу 14 крыжоў. Двойчы ад пачатку году быў пашкоджаны мэмарыяльны знак ад прэзыдэнта ЗША «Лава Клінтана».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свастыкай, чырвонай фарбай, кувалдай... Гісторыя вандалізму ў Курапатах у 15 фактахСталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5