«Белмоўная тусоўка збольшага існуе ў супэрпатрыярхальнай сыстэме». Ці гэта праўда?
Your browser doesn’t support HTML5
Адзін з арганізатараў сёлетняга Дня Волі ў жывым эфіры са сьвяткаваньня ў Горадні параўнаў перамовы з уладамі з размовай з жанчынай у крытычная дні. Гэта выклікала рэзкую крытыку ў сацсетках і стала падставай для высновы, якую зрабіла грамадзкая актывістка Наста Базар: «Прыкра прызнаваць, але белмоўная тусоўка збольшага існуе ў супэрпатрыярхальнай сыстэме. Гэта толькі маё меркаваньне і, вядома, ня ўсе белмоўныя так». Памыляецца Наста альбо ў нечым мае рацыю? Абмяркоўваюць грамадзкая актывістка і сябра Партыі БНФ Кацярына Шуст, журналістка Любоў Лунёва і сама Наста Базар, дырэктарка Тайм-клюбу «Сямейны падворак».