Беларускі апэратар Velcom запусьціў сетку LTE

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Тэлекам-апэратар Velcom запусьціў сетку 4G LTE, піша Tut.by. Першымі скарыстацца 4G-інтэрнэтам змаглі абанэнты Менску, Менскага раёну, а таксама Гомля.

Паводле апэратара, паслугі мабільнага 4G-інтэрнэту прадстаўляюцца абанэнтам Velcom у сетцы інфраструктурнага апэратара beCloud у дыяпазоне радыёчастотаў 1800 МГц.

Апэратар забясьпечвае поўнае пакрыцьцё LTE у Менску, Менскім раёне і Гомлі, вядуцца працы па запуску 4G-сеткі ў іншых гарадах і населеных пунктах Беларусі.