Стваральнік брэнду адзеньня LSTR пра пагрозу незалежнасьці, густы беларусаў і радыкальныя прынты

Your browser doesn’t support HTML5

Ільля Аксёнаў у аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» расказаў пра супрацу зь Лідзкай абутковай фабрыкай, крытыку прынтоў на гістарычную тэматыку, а таксама пра тое, чаму LSTR пачаў вырабляць адзеньне з нэўтральнымі малюнкамі — кабанамі, рыбамі і птушкамі.
Стваральнік LSTR, першага ў Беларусі нацыянальна арыентаванага брэнду вулічнай вопраткі, Ільля Аксёнаў у аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» расказаў пра супрацу зь Лідзкай абутковай фабрыкай, крытыку прынтоў на гістарычную тэматыку, а таксама пра тое, чаму LSTR пачаў вырабляць адзеньне з нэўтральнымі малюнкамі — кабанамі, рыбамі і птушкамі.

У размове Ільля Аксёнаў разважае пра кепскія рысы беларусаў, свае пляны на выпадак пагрозы незалежнасьці і тое, чаму трэба слухацца Лукашэнку. Ён таксама дэкляруе, што ў выпадку анэксіі гатовы праліць кроў за Беларусь.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.