Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Паўнамоцтвы прэзыдэнта часова перайшлі да сьпікера сэнату Касым-Жамарту Такаева. Свабода сабрала 5 фактаў пра яго.
- Вучыўся у маскоўскім МГИМО (Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных стасункаў), ад 1975 году працаваў у Міністэрстве замежных спраў СССР.
- Выступаў за перавод казахскай мовы на лацінку.
- Двойчы кіраваў Міністэрствам замежных спраў Казахстану (агулам 10 гадоў) і Сэнатам парламенту (таксама 10 гадоў), 3 гады быў прэмʼер-міністрам Казахстану.
- Прапанаваў узмацніць пакараньне супраць наркадылераў — пажыцьцёвае зьняволеньне ці сьмяротнае пакараньне. Паводле яго, наркадылераў можна прыраўняць да тэрарыстаў, якія пагражаюць нацыі.
- 13 гадоў узначальваў Фэдэрацыю настольнага тэнісу Казахстану.