Расейцы спрабавалі ўвезьці з Польшчы ў Беларусь 200 кг гашышу. ВІДЭА

Затрыманая кантрабанда

Кантрабанду выявілі польскія памежнікі. Затрыманая партыя гашышу ацэньваецца ў больш як 2,5 млн даляраў.

Наркотыкі належалі грамадзянам Расеі. Мужчыны спрабавалі ўехаць з Польшчы ў Беларусь 9 сакавіка, праз аўтамабільны памежны пераход у Тэрэспалі.

Пасьля пераходу беларускай мяжы польскія памежнікі накіравалі аўтамабілі на дакладны кантроль з выкарыстаньнем сабак. Так было выяўлена 200 кг гашышу на суму больш як 2,5 млн даляраў.

Затрыманых кіроўцаў абвінавацілі ў спробе кантрабанды наркотыкаў. Рашэньнем суду яны былі арыштаваныя на 3 месяцы. Ім пагражае прынамсі 3 гады пазбаўленьня волі.