Саўка ды Грышка пра расейскага пасла Бабіча

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка пра расейскага пасла

Героі Лявона Вольскага нечакана сышліся ў меркаваньнях пра пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча.

Саўка:
Бабіч - рускі пасол у нас
Кажа пра нефць і газ,
І пра баланс.

Грышка:
Бабіч... даў інтэрв’ю ён ТАСС
Пра МАЗ і пра КАМАЗ.
Проста атас!

Разам:
Што хоча, кажа гэты Бабіч,
Бо там, за Бабічам, Масква.
З Масквой сумленна не згуляеш -
Даказана ня раз і ня два.

Грышка:
Бабіч, Бабіч -
Вельмі дзёрзкі пэрсанаж.
Нам расскажа пра крымнаш.

Разам:
О-хо-хо-хо-хо!

Саўка:
Бабіч, Бабіч
Не баіцца нікаго
Кроме Пуціна свайго.

Разам:
А-ха-ха-ха-ха!